За апошні жнівень расійскае злучэнне ў Міжземным моры было ўзмоцнена да дзесяці баявых караблёў і дзвюх падводных лодак. Гэта самая буйная расійская групоўка за ўвесь час аперацыі ў Сірыі

Аператыўнае злучэнне ВМФ Расіі ў Міжземным моры складаецца з 10 караблёў і дзвюх падводных лодак, гэта самая буйная групоўка расійскіх караблёў ля берагоў Сірыі з пачатку канфлікту. Аб гэтым піша газета «Известия» са спасылкай на Мінабароны.

Зараз у Міжземным моры знаходзяцца караблі Паўночнага, Балтыйскага і Чарнаморскага флатоў.

У склад злучэння ўваходзяць ракетны крэйсер «Маршал Усцінаў», вялікі супрацьлодкавы карабель «Севераморск», вартавыя караблі «Пытлівы», «Адмірал Эсэн» і «Адмірал Макараў», фрэгат «Адмірал Грыгаровіч», малыя ракетныя караблі «Град Свіяжск», «Вялікі Усцюг», «Вышні Валачок». Акрамя таго, групоўка ўзмоцнена падводнымі лодкамі Б-268 «Вялікі Ноўгарад» і Б-271 «Колпіна». Для забеспячэння групоўкі ў Міжземнае мора накіраваны вялікі марскі танкер Чарнаморскага флоту «Іван Бубноў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?