Сенатар ад амерыканскага штата Арызона, Джон Макейн, перад смерцю напісаў пасланне да сваёй краіны, якое апублікаваў тэлеканал NBC News.

Макейн памёр у суботу ад раку мозгу. Незадоўга да гэтага ён спыніў лячэнне, бо яно не прыносіла вынікаў.

У перадсмяротным пасланні сенатар падзякаваў амерыканцам за падтрымку і магчымасць служыць сваёй краіне як вайсковец і як палітык. Ён назваў сябе самым шчаслівым чалавекам на Зямлі і сказаў, што не прамяняў бы ніводнага самага кепскага дня свайго жыцця на найлепшы дзень у жыцці іншага чалавека.

Маккейн абвясціў, што жыў у найвялікшай рэспубліцы, грамадзяне якой вызвалілі ад тыраніі і беднасці найбольшую колькасць людзей за ўсю гісторыю. Ён заклікаў не ўпадаць у адчай ад сённяшніх праблем і «не хавацца ад гісторыі», а «рабіць гісторыю».

Як адзначае тэлеканал, зварот крытыкуе палітыку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, хоць ён ні разу не згадваецца там па імені. У прыватнасці, Макейн выказвае сумневы ў правільнасці міграцыйнай палітыкі Белага дома.

«Мы аслабляем нашу веліч, калі блытаем патрыятызм з кланавай варожасцю, якая прыводзіць да нянавісці і гвалту па ўсім свеце. Мы саслабляем яе, калі хаваемся за сценамі, замест таго каб разбураць іх», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0