28.08.2018 / 11:35

Раналда хоча купіць іспанскі футбольны клуб 1

Wikimedia Commons

Былы футбаліст зборнай Бразіліі Раналда збіраецца набыць клуб «Вальядалід», які выступае ў іспанскай прымеры. Пра гэта паведамляе Cadena Ser.

Сума ўгоды ацэньваецца ў 30 мільёнаў еўра, яна павінна быць завершана ў наступныя два-тры тыдні. Пасля гэтага Раналда завалодае кантрольным пакетам акцый «Вальядаліда» і стане яго прэзідэнтам. Цяперашні прэзідэнт Карлас Суарэс працягне працаваць у клубе ў якасці генеральнага дырэктара. У выпадку здзяйснення здзелкі «Вальядалід» пазбавіцца доўгу 25 мільёнаў еўра.

Прапановы купіць клуб таксама паступалі з Кітая і Лацінскай Амерыкі. Іх умовы былі больш выгаднымі, але кіраўніцтва «Вальядаліда» зацікаўлена ў пагадненні з бразільцам.

Пасля двух тураў чэмпіянату Іспаніі «Вальядалід» размяшчаецца на 14-м месцы ў табліцы.

0
Anti social social club. / Адказаць
28.08.2018 / 17:23
Пусть Белшину тоже покупает, бесплатно или в придачу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру