01.09.2018 / 09:22

Сіноптык: Ліпень быў рэкордны. І гляньце, якая розніца між Жыткавічамі і Мсціславам! 3

Ці было лета 2018 у чымсьці анамальным? Ці можна яго назваць занадта гарачым або дажджлівым, і чаго чакаць ад надыходзячай восені? Разам з начальнікам сектара метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Наталляй Клявец мы паспрабавалі прааналізаваць гэта лета.

«Лета 2018 было цёплым, сярэднія тэмпературы былі вышэйшыя ад нормы ва ўсёй краіне».

Але, калі ў чэрвені выпала 65% ападкаў ад кліматычнай нормы, то ліпень кампенсаваў недахоп дажджоў ад занадта. 

У ліпені ў Беларусі выпала 148,2 мм ападкаў, што склала 175 % ад кліматычнай нормы.

«Ліпень 2018 заняў чацвёртае месца ў метэаназіраннях па колькасці ападкаў. Больш выпадала толькі ў 1977, 1993 і 2000 годзе. А ў жніўні самым «мокрым» аказаўся горад Верхнядзвінск, там выпала 88 мм ападкаў, або 178% ад кліматычнай нормы. Самы «сухім» — Мсціслаў — там выпала ўсяго 6% ад кліматычнай нормы. У ліпені ж у Жыткавічах аказаўся пабіты рэкорд па колькасці ападкаў, які трымаўся ад 1993 года. За ліпень тут выпала 241 мм ападкаў».

Цягам лета метэаралагічныя станцыі «змагаліся» за званне самай дажджлівай.

12 ліпеня, МС Брэст: вельмі моцны дождж, 60 мм ападкаў выпала за 12 гадзін.

14 ліпеня, МС Жыткавічы: вельмі моцны дождж, 59 мм ападкаў выпала за 12 гадзін.

21 ліпеня, МС Гомель: вельмі моцны дождж, 72,8 мм ападкаў выпала за 12 гадзін.

22 ліпеня, МС Касцюковічы: вельмі моцны дождж, 70 мм ападкаў выпала за 3 гадзіны 40 хвілін.

25 ліпеня, МС Жлобін: вельмі моцны лівень, 32 мм ападкаў выпала за 15 хвілін.

Сярэднегадавая тэмпература расце. Гэта факт

Што датычыцца тэмпературы паветра, то яна таксама гэтым летам была на +1,2°С вышэйшая за норму.

«Сярэдняя тэмпература ліпеня склала +19,6°С. Найменшыя значэнні сярэднямесячнай тэмпературы паветра за лета 2018 адзначаліся ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях (+17,6 + 18,7°С), найбольшыя — ў Брэсцкай вобласці (+ 19,2 + 20,5°С)».

Самы гарачы дзень гэтага лета быў зафіксаваны ў Пінску: 14 жніўня слупок тэрмометра там падняўся да адзнакі +32,6°С.

«Гэтае лета было звычайным, без асаблівых анамалій. Фактам застаецца толькі тое, што сярэднегадавая тэмпература ад года падвышаецца».

У канцы жніўня чакаецца змяненне характару надвор'я.

«Атмасферныя франты і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы, будуць вызначаць няўстойлівае надвор'е. Пачатак верасня, паводле папярэдняга прагнозу, чакаецца з няўстойлівым прахалодным і дажджлівым надвор'ем».

А вось якой будзе зіма, у Белгідрамеце прагназаваць не бяруцца.

«На сённяшнім этапе немагчыма прагназаваць надвор'е з высокай ступенню дакладнасці больш чым на 3—5 дзён. Прагноз на месяц і ўжо тым больш на сезон можа ўяўляць з сябе толькі адхіленне прагнастычных велічынь ад сярэдніх шматгадовых значэнняў. Напрыклад, анамалія тэмпературы паветра або колькасць ападкаў. Таму папярэдні прагноз надвор'я на зіму будзе падрыхтаваны ў лістападзе».

Наталля Тур

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
01.09.2018 / 11:36
Тэлефаную дачцэ ў Верхнядзвінск -- яна там на рынку гандлюе (рынкавы дзень сёння) аксэсуарамі... Кажу ёй, што на "Ніве" назвалі Верхнядзвінск самым "мокрым" горадам жніўня! Дачка кажа: "Не ведаю, бацька, як там у жніўні было, але цяпер -- поўная  _опа! Ліець, як вядра!"
5
кто-то / Адказаць
01.09.2018 / 13:39
враньё, НАСА предсказывает для Штатов характер погоды на год вперёд, он всегда сбывается. они всегда знают если будет зима холодной или теплой и так далее
1
Olka / Адказаць
01.09.2018 / 17:51
кто-то,это правда, у НАСА очень точные прогнозы, но обычно они так долгосрочно прогнозируют только аномалии. Но смешно сравнивать космическое агенство супердержавы и наш нищий гидрометеоцентр. Помню несколько лет назад показывали как оснащены метео станции в республике, как измеряют показатели погоды. Так вот всё на уровне прошлого века, по старинке. Уверена, что и компьютерное и аналитическое оборудование такое же. А вы говорите НАСА
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру