У дачыненні да 60-гадовага мінчука распачата крымінальная справа аб хуліганстве. Раней супрацоўнікі хуткай скардзіліся tut.by: іх збіў пацыент, але міліцыя спыніла разгляд, бо мужчыну не знайшлі.
«У Мінску распачата крымінальная справа ў дачыненні да 60-гадовага мінчука», — распавялі ў прэс-службе ведамства.
За хуліганства, паводле ч.1 арт. 339 КК, пагражае пакаранне аж да 3 гадоў пазбаўлення волі. Аказалася, у мінулым мужчыну ўжо некалькі разоў прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства. Зараз дапытаная пацярпелая медык і сведка, вывучаецца медыцынская дакументацыя.
Нагадаем, 27 красавіка фельчары хуткай дапамогі выехалі па выкліку на прыпынак па вуліцы Чачота ў Мінску, адкуль трэба было забраць пацыента. Па дарозе п'яны мужчына вырашыў выйсці, а ў адказ на заўвагу кінуўся з кулакамі і пагрозамі. Хуткая прыехала да будынка міліцыі, адкуль ужо супрацоўнікі даставілі мужчыну ў кайданках у бальніцу.
Пазней адна з медыкаў напісала заяву на дэбашыра. Фельчар атрымала ЧМТ лёгкай ступені і ўдар грудной клеткі, а ў напарніцы пасля ўдараў застаўся сіняк на сцягне.
Праз тры месяцы, у канцы ліпеня, міліцыя дала адказ: справа аб адміністрацыйным правапарушэнні спынена «ў сувязі з невысвятленнем месцазнаходжання асобы» (указана прозвішча, імя мужчыны) і заканчэннем тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.