28.08.2018 / 12:34

Севярынец плануе правесці каля рэстарана ў Курапатах «масавы мірны сход» 6

Фота Волі Афіцэравай

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец накіраваў у Мінскі райвыканкам апавяшчэнне аб правядзенні масавага мірнага сходу каля рэстарана «Паедзем, паядзім».

Мэта сходу — выказаць пратэст супраць працы рэстаранна-забаўляльнага комплексу.

— Гэта не заяўка на пікет ці масавую акцыю, бо на яе ўсё роўна не дадуць дазвол. Таму я направіў у райвыканкам уведамленне аб мірным сходзе, на які мы маем права па Канстытуцыі. І я іх аб гэтым уведамляю. Як ужо яны будуць сябе паводзіць — гэта іх справы. На месцы Мінскага райвыканкама я б ужо даўно зачыніў рэстаран і у іх не было б праблем, — распавёў Tut.by Павел Севярынец.

5
Вяргейчык / Адказаць
28.08.2018 / 14:24
Падтрымліваю. Сам буду. Усе на Курапаты!
4
Танчык / Адказаць
28.08.2018 / 15:30
Малайчына!
4
Абаронца / Адказаць
28.08.2018 / 15:34
У нядзелю 9 верасьня а 16.00, збор на Галгофе
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру