28.08.2018 / 13:12

Дырэктар расійскага агенцтва нерухомасці спрабаваў увезці ў Беларусь 29 кілаграмаў гашышу

Пра выпадак паведамляе тэлеграм-канал СК.

Па дадзеных следства, грамадзянін Расіі, генеральн дырэктар агенцтва нерухомасці, знаходзіўся ў Польшчы, дзе набыў 28,7 кілаграм гашышу. Мужчына схаваў яго пад ашалёўку свайго легкавога аўтамабіля. Увечары 6 жніўня на пункце мытнага афармлення «Дамачава» яго незаконныя дзеянні былі спынены супрацоўнікамі мытні.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле «незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў», ён знаходзіцца пад вартай.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру