28.08.2018 / 14:00

Ад атруты для мух ледзь не згарэў будынак у турыстычным комплексе на Вілейшчыне 2

27 жніўня, у нядзелю, вілейскім выратавальнікам патэлефанавалі з турыстычнага комплексу «Кветкі яблыні». Паведамілі, што здарылася ўзгаранне на гарышчы ў адным з гаспадарчых будынкаў, піша Рэгіянальная газета.

Аказалася, што супрацоўнікі вырашылі патруціць насякомых з дапамогай сродка «Мухаяр».

— Сродак уяўляе сабой бляшанку ад кансервы з кнотам, які трэба запальваць, — распавёў інжынер групы нагляду і агітацыі Вілейскага ГРАНС Аляксандр Казакевіч. — Бляшанку паставілі на страпілы, запалілі кнот, і агонь нязначна пашкодзіў страпільную сістэму на гарышчы.

Як распавялі ў ГРАНС, супрацоўнікі турыстычнага комплекса хутка заўважылі, што з гарышча ідзе не такі, як трэба, дым. Пачалі тушыць узгаранне самастойна і выклікалі ГРАНС.

Калі спецыялісты прыехалі, супрацоўнікі ўжо патушылі пажар, але выратавальнікі таксама залілі месца ўзгарання.

— Персанал турыстычнага комплексу зрабіў усё правільна, каб папярэдзіць пажар, — кажа Аляксандр Казакевіч. — Таму ўрону арганізацыі гэты інцыдэнт не нанёс.

0
NavuchencaBK / Адказаць
28.08.2018 / 14:54
Дык кастрышча б на гарышчы разьвялі! Ўсе насякомыя пужаюцца. Асабліва адкрытага вагня.
0
Алесь / Адказаць
28.08.2018 / 16:55
Персанал турыстычнага комплексу зрабіў усё правільна, каб папярэдзіць пажар, — кажа Аляксандр Казакевіч. — Таму ўрону арганізацыі гэты інцыдэнт не нанёс.
https://nn.by/?c=ar&i=215072
Але ж адказнаму улепяць штраф ў некалькі базавых
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру