28.08.2018 / 15:14

«Новая газета»: Як Бабіч быў фігурантам крымінальнай справы 28

Расійская «Новая газета» падрыхтавала матэрыял пра новага пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Выданне паведамляе, што раней ён быў фігурантам гучнай крымінальнай справы.

Фота: kremlin.ru.

Выданне звяртае ўвагу, што не ў першы раз Расія пасылае ў суседнія краіны людзей з сумнеўнай рэпутацыяй — у 2009 годзе Расія адправіла паслом ва Украіну Міхаіла Зурабава, які раней, калі быў міністрам аховы здароўя, знаходзіўся ў цэнтры карупцыйнага скандалу.

Бабіч на пачатку 2000-х фігураваў у крымінальнай справе аб продажу харчавання з ЗША і Еўрасаюза.

Гаворка ідзе пра крымінальную справу № 9247, якую распачаў у маі 2000 года Следчы камітэт Расіі. Яе сутнасць: паводле міжурадавага пагаднення, ЗША і Еўропа з 1999 года пастаўлялі ў Расію харчаванне, якім распараджаўся ўпаўнаважаны ўрадам агент — «Расмясамалгандаль», там Бабіч быў першым віцэ-прэзідэнтам. Як сказана ў матэрыялах справы, па версіі следства, Бабіч, а затым і яго пераемнік рэалізавалі прадукцыю праз іншыя арганізацыі, у тым ліку зарэгістраваныя на падстаўных асоб. У выніку чаго выручка паступіла не на спецыяльны асобны рахунак Мінфіна Расіі, а на рахунак «Расмясамалгандля» і іншых арганізацый.

Следству стала вядома, што Бабіч у 1990-я кіраваў «Карпарацыяй Антэй». «Месцазнаходжанне карпарацыі з'яўлялася таксама базай, дзе фактычна знаходзіліся фіктыўныя фірмы», — гаварылася ў матэрыялах дэпутацкай камісіі. «Супрацоўнікі карпарацыі прадстаўлялі [гэтыя] фіктыўныя фірмы».

Таксама фірмы, якія ўваходзяць у холдынг, заключылі дагаворы на пастаўку вялікай колькасці прадуктаў харчавання ў МУС, Міністэрства абароны, МНС Расіі.

6 сакавіка 2001 года намеснік генеральнага пракурора Расіі санкцыянаваў арышт Бабіча і яго саўдзельнікаў. «Новая газета» паведамляе, што Бабіч тады ўцёк.

Зрэшты, гэтая крымінальная справа нічым не завяршылася. Іншы намеснік генпракурора — Юрый Бірукоў — адмяніў пастанову аб арышце Бабіча. Матэрыялы справы — больш за 400 тамоў — перадалі ў маскоўскую пракуратуру, і ў выніку яе спынілі.

У сваякоў новага пасла Расіі ў Беларусі быў паспяховы бізнэс. Паводле «Новай газеты», пасля спынення крымінальнай справы сваякі Бабіча шмат гадоў заставаліся пастаўшчыкамі структур МУС, МНС, Мінабароны, ФСБ і ФСА Расіі. Прычым з часам сумы кантрактаў усё ўзрасталі.

ММ

0
Бушыч / Адказаць
28.08.2018 / 15:25
а у пуцина все дружки такие как на подбор - одни пацанчики. вот они и делят все ресурсы и благосостояние рф. почитайте их биографии - в 90 они были обычными барыгами из кооператива озеро, а как только путин добрался до власти - сразу же стали миллиардерами и заняли топ списка Форбс. 
0
LMI / Адказаць
28.08.2018 / 15:30
Нават не удумчыва чытая можна сказаць адно - найноўшай расеяй даўно і трывала кіруюць бандосы. Няма нічога дзіўнага
0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
28.08.2018 / 15:41
Заслали к нам - Преступника !  Ужас !
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру