Месенджар Паўла Дурава Telegram пагадзіўся выдаваць спецслужбам па рашэнні суда дадзеныя карыстальнікаў, якіх западозраць у тэрарызме. Гэта вынікае з абноўленай старонкі з палітыкай прыватнасці месенджара.

Telegram збіраецца перадаваць спецслужбам IP-адрасы і нумары тэлефонаў падазраваных. У кампаніі адзначылі, што раней ніколі не раскрывалі звесткі пра карыстальнікаў. Калі гэта здарыцца, то адпаведная інфармацыя будзе прадстаўлена ў канале Transparency Reports у справаздачы, што публікуецца раз на паўгода.

Прадстаўнікі Telegram падкрэслілі, што месенджар не стане прадастаўляць перапіску і ключы для дэшыфроўкі паведамленняў. Пазіцыя па гэтым пытанні засталася нязменнай, паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў. «Павел Дураў заўсёды казаў, што перапіска не будзе прадастаўляцца ніякім уладам ніякіх краін», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0