3 верасня ў 19.30 на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (Леніна, 20) пачнецца прэзентацыя новай гульнявой формы галоўнай футбольнай каманды краіны. Удзел у прэзентацыі возьме прэм'ер-міністр, старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас разам з «Арт-сядзібай» і Symbal.by.

На мерапрыемстве ўсе ахвотныя змогуць ўпершыню пабачыць новыя камплекты хатняй і выязной формы.

Для заўзятараў будуць падрыхтаваныя разнастайныя актыўнасці: вулічны тэатр, шоу бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасцей, розныя конкурсы, будзе працаваць фан-шоп з квіткамі на бліжэйшыя матчы «белакрылых» і новай футбольнай атрыбутыкай нацыянальнай зборнай. Па завяршэнні прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія з удзелам гульцоў нацыянальнай каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0