У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся мужчына, якога ў сакавіку 2018 года шукала міліцыя. Ён нібыта прысабечыў памылкова выдадзеныя грошы ў адным з абменнікаў Мінска.

Адбылася справа ў сакавіку.

«Я даведаўся пра гэта, калі мяне выставілі ў інтэрнэт. Сябры ўбачылі і пачалі званіць, — расказаў мужчына, якога зваць Пятро. — Цяпер разбіральніцтва скончанае, прэтэнзій да мяне няма, таму я хачу публічна даць абвяржэнне». 

Фота з сайта http://guvd.gov.by

Фота з сайта http://guvd.gov.by

«ГУУС паведаміла, што я нібыта ўзяў 36 тысяч расійскіх рублёў (гэта 1230 беларускіх рублёў на той час — Рэд.). Мяне ў міліцыі раскручвалі: маўляў, аддавай грошы, гэта твой касяк. Але я сказаў, што калі яны мне пакажуць, што я нешта браў — то я вярну.

Рэч у тым, што я нават не расійскія рублі атрымліваў, у мяне мама ляцела за граніцу і я рабіў канверсію ў даляры, і ў руках у мяне былі даляры.

А ў іх ніякіх пацверджанняў не было, хоць там і камеры стаяць — усё толькі са словаў касіркі было. У мяне ж колькі было па чэку, столькі і ў руках», — сказаў мужчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?