28.08.2018 / 16:34

У Расіі завяршылі выпрабаванні найноўшай «Платформы-О», якая можа замяніць шасі МЗКЦ 4

Выпрабаванні найноўшага цягача для стратэгічных ракет на КамАЗ-7850 з колавай формулай 16×16 прайшлі паспяхова. Пра гэта журналістам распавёў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Доследна-канструктарскія работы па стварэнні расійскага носьбіта міжкантынентальных балістычных ракет назвалі «Платформа-О». Грузападымальнасць платформы складае 85 тон, гэтага з лішкам хапае для перавозкі міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Ярс» (стартавая маса каля 50 тон) і ўсяго неабходнага абсталявання.

Само шасі валодае выдатнай манеўранасцю: усе колы паваротныя, таму велізарны цягач можа не толькі разварочвацца практычна на месцы, але і рухацца бокам.

Да гэтага часу ў якасці колавай базы для расійскіх балістычных ракет выкарыстоўваліся шасі МЗКЦ. Зараз ідзе праца па адаптацыі для гэтых мэтаў «Платформы-О».

0
Ровно 3,414213, не более / Адказаць
28.08.2018 / 17:03
"Вот тут она ему и сказала..." ©
0
Шляхціц размазня / Адказаць
28.08.2018 / 17:35
Ну і навошта нам іх мутны саюз?
0
Іван / Адказаць
29.08.2018 / 17:57
Расія не ў стане ў разумны тэрмін наладзіць шассі. Артыкул вельмі павярхоўны і слабы. Шмат гадоў ідзе вайна Расіі з Украінай, але дасюль не наладжаны выпуск газатурбінных рухавікоў для караблёў, надзейных рухавікоў для верталётаў. Такая складаная тэхніка-гэта не толькі прататыпы, але і заводы з канструктарамі і вялікім калектывам кваліфікаваных працаўнікоў. Для Нашай Нівы піша добры вайсковы аглядальнік, не карыстайцеся перадрукам нізкай якасці.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру