28.08.2018 / 18:08

Шалёны барсук напаў на мужчыну пад Гроднам 2

Шалёны барсук напаў на мужчыну пад Гроднам, паведамляе газета «Перспектыва».

Пацярпеў жыхар вёскі Сыпаная Гара. Ён пайшоў у лес, а дадому вярнуўся з акрываўленымі рукамі. Як аказалася, на мужчыну нечакана напаў барсук, вясковец спрабаваў адбіцца, але жывёла яго пакусала. Пацярпеламу аказалі дапамогу. Барсука знайшлі мёртвым на месцы нападу. Аказалася, што жывёла хварэла на шаленства.

Зараз на працягу двух месяцаў у гэтай мясцовасці будуць праводзіцца супрацьэпізаатычныя і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

0
Джоннi / Адказаць
28.08.2018 / 20:22
Барсукам чаго не хапае на гэтым "клочке земли (с)"? Яны ад чаго шалеюць???
0
Зiма / Адказаць
29.08.2018 / 09:32
Крывавы барсук рэжыму
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру