28.08.2018 / 19:12

На сталічным рынку мужчына да смерці збіў мінчука з-за кавуноў 13

23 жніўня мужчына да смерці збіў мінчука на адным са сталічных рынкаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

У бальніцу хуткай дапамогі з тэрыторыі рынку на вуліцы Ціміразева з траўмамі даставілі 37-гадовага жыхара сталіцы. У выніку ён памёр.

Праваахоўнікі высветлілі, што мінчук на рынку звярнуўся да незнаёмага з просьбай узяць сапсаваныя кавуны, якія той прыбіраў. У час размовы паміж імі здарыўся канфлікт, мужчына пабіў мінчука.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што гэта быў раней судзімы беспрацоўны 39-гадовы жыхар Радашковіч. Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

3
LMI / Адказаць
28.08.2018 / 19:44
Гэта п'яная Беларусь
8
HENRIK KWINTA / Адказаць
28.08.2018 / 20:36
ЗАЧЕМ ВОЙНА МЫ И ТАК ДРУГ ДРУГА ПЕРЕБЬЁМ, СТРАНА ДЛЯ ЖИЗНИ
10
Centurion / Адказаць
28.08.2018 / 21:00
A той, хто зьвярнуўся, чым лепшы? Дай яму бясплатна... 
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру