У віцебскім парку пакаціўся прыпаркаваны грузавік, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт здарыўся 28 жніўня. Кіроўца прыпаркаваў каля атракцыёнаў у парку Пераможцаў грузавы аўтамабіль. Паставіў яго так, каб колы ўпіраліся ў бардзюр, і пайшоў па справах. У нейкі момант машына пакацілася з месца, зламала дрэва і заехала ў павільён з атракцыёнам. Пасля сутыкнення павільён развярнуўся і ўдарыў жанчын, якія стаялі побач. Адну з іх з целавымі пашкоджаннямі шпіталізавалі. Другая не пацярпела. Праводзіцца праверка. Машына была без тэхагляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0