06.09.2018 / 10:45

8 верасня — вандроўка ў край Блакітных азёр 1

8 верасня - блакітныя дыяменты азёр, старадаўнія храмы, сядзібы можна будзе пабачыць у паездцы па Пастаўшчыне, аднаму з самых прыгожых рэгіёнаў Беларусі.

Лучай. Тут ацалела апошняя пабудова ордэна езуітаў на беларускай зямлі.

Гэта касцёл Святога Тадэвуша XVIII ст., чый інтэр'ер уяўляе сабой велізарнае маляўнічае палатно!

Разынка Паставаў — Рынкавая плошча.

Яе ўзорны архітэктурны ансамбль стварыў Антоній Тызенгаўз, фаварыт апошняга манарха Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста. Акрамя таго, удзельнікі экскурсіі ўбачаць Свята-Мікалаеўскую царкву і касцёл Святога Антонія Падуанскага ХIХ ст.

У Камаях сваю незабыўную песню засьпявае голасам старога аргана касцёл Святога Яна Хрысціцеля - унікальны помнік культавага і абарончага дойлідства ХVII ст.

У Лынтупах экскурсанты наведаюць сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх і касцёл Святога Апостала Андрэя пачатку ХХ ст., які пакідае незабыўнае ўражанне.

Апроч помнікаў архітэктуры будуць, вядома ж, і прыродныя цуды. «Блакітныя азёры» - тэрыторыя Нацыянальнага парка «Нарачанскі». Цудоўныя па прыгажосці ландшафты, празрыстыя азёры Глубля і Глубелька, таямнічае ў сваёй змрочнасці возера Мёртвае пакідаюць моцныя ўражанні.

Запісацца ў падарожжа, каб пабачыць цуды Блакітных азёр, можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
30.08.2018 / 11:33
Касцёл у Лучаі будавалі Агінскія. Былы пробашч Мікалай Ліпскі (якога біскуп саслаў на бедны Усход --  у Чашнікі) прыдумаў брэнд -- "Паланез над блакітнымі азёрамі". У касцёльным шапіку можна было нават дыск набыць паланеза з касцельнага аргана. 

Альжбета Пузына (з дому Агінскіх) зрабіла Лучай сваёй рэзідэнцыяй, але не для забаў. Тут яна на навуковым узроўні займалася астраноміяй. Больш за тое, рэгулярна праяўляла сваю шчодрасць, за што генерал ордэна Ларэнца Рычы зацвердзіў адмысловую малітву ў гонар беларускай мецэнаткі (за Альжбету езуіты маліліся ва ўсіх куриях ордэна па ўсім свеце!), а за падтрымку астраноміі ў ВКЛ была ўвекавечаная Міцкевічам у «Пане Тадэвушу».     Насупраць касцёла пустуе і разбураецца старая вялікая мураваная карчма, што стаіць на Альгердавым Шляху. Вось бы знайшоўся мецэнат, і выкупіў – для музея хоць бы той Альжбеты Пузыні!     Бальшавікі, сабакі махнарылыя, ужо пасля вайны, знішчылі ў Лучаі цудоўны палац Мастоўскіх. Для плану! Яго мусілі ўзарваць у чэрвені 1941-га, але не паспелі, дык усё роўна знішчылі пасля вайны. Рускі мір вярнуўся!     Мне вось цікава, як экскурсанты збіраюцца аглядаць палац Бішэўскіх у Лынтупах? Я  раз рызыкнуў, дык ледзь фотаапарат не адабраў ахоўнік. Напісана паўсюль -- "Частная собственность! Вход запрещён!". Абнесена плотам.  Купіў палац нейкі рускі алігарх.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру