Delfi.lt
Здарэнне адбылося 28 жніўня ў Швянчонскім раёне на дарозе Швянчоніс — Гадуцішкі, побач з вёскай Кукішкес. Там з дарогі з'ехаў і перакуліўся легкавік. Відавочцы пабачылі, што з машыны ішоў дым, а ўнутры знаходзіліся заціснутыя людзі.
Двое мужчын загінулі. Высветліліся абставіны здарэння. На дарозе працавалі супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы, яны ў бінокль назіралі за дарогай. Памежнікі заўважылі, што ў 0,5-1 км ад іх спыніўся, развярнуўся і на вялікай хуткасці з'ехаў аўтамабіль. Мяркуюць, што экіпаж Audi заўважыў памежнікаў.
Памежнікі паехалі за гэтым аўтамабілем, аднак адлегласць паміж імі было занадта вялікая — спыніць уцекачоў памежнікі не маглі. Калі яго нагналі, Audi ужо знаходзіўся ў кювеце. Паліцыянты выявілі ў аўтамабілі некалькі скрынь кантрабандных цыгарэт. Аўтамабіль Audi быў з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, аднак абодва загінулых - не грамадзяне Літвы. Паводле неафіцыйных дадзеных, абодва яны — грамадзяне Беларусі.