Пра здарэнне, што адбылося ў Лепелі, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

27 жніўня кампанія — трое мужчын і жанчына — выпівала на кватэры. Затым яны запатрабавалі ад гаспадара кватэры грошы, а таксама прычынілі яму цялесныя пашкоджанні, ад якіх той памёр. Пасля гэтага яны падпалілі кватэру і ўцяклі.

Пажарныя, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі цела загінулага з колата-рэзанымі ранамі.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «забойства, здзейсненае групай асоб з карыслівых памкненняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0