29.08.2018 / 10:51

Даляр абнавіў гадавы максімум 3

На таргах у Мінску даляр абнавіў гадавы максімум. 29 жніўня амерыканская валюта вырасла на паўтары капейкі (+0,0149) да 2,0735 беларускага. 

Папярэднія гадавыя рэкорды фіксаваліся на таргах 11 красавіка і 13 жніўня: 2,0698 і 2,0707 беларускага рубля адпаведна

Гістарычны максімум даляра быў пастаўлены на таргах 10 лютага 2016 года: 22 069 недэмінаваных рублёў (2,2069 — у сённяшніх рэаліях).

Еўра сёння з раніцы расце на 0,0145 да 2,4205 беларускага.

Расійскі рубель апускаецца на 0,0075 да 3,0468 за 100 расійскіх.

Фота Ірыны Арахоўскай

3
Сенатор Макей / Адказаць
29.08.2018 / 12:41
К концу года 2.5 будет. Не зря Бабич приехал.
0
дзе грошы, Расея? / Адказаць
29.08.2018 / 12:57
дэдаларызацыя.
0
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
29.08.2018 / 16:35
Гэта не грошы . Дастаткова пераехаць мяжу ; у абменниках разьмениваюць усё , акрамя "зайцау" . Супакойцеся и пакиньце надзею ....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру