Можна было б проста не звярнуць на яе ўвагу, але такое азначэнне працы журналістак, прафесіяналаў сваёй справы, выходзіць далёка за межы дадзенай сітуацыі.

Менавіта таму ў Беларусі запусцілі праект пад назвай «Дама, зручная ў побыце».

«У беларускім грамадстве і медыя нярэдкія выпадкі, калі аргументы, якія апелююць да месца жанчыны ў грамадстве, а дакладней яе месца «на кухні», часта выкарыстоўваюцца ў якасці ацэнкі прафесійных дзеянняў жанчын у публічнай прасторы. Праца жанчыны-журналісткі, мастачкі, кіраўніцы аказваецца звязанай з гендарнымі характарыстыкамі. Мэта праекта #дамазручнаяўпобыце — крытычнае асэнсаванне сітуацыі няроўнасці жанчын і мужчын у беларускім грамадстве, прадстаўленая на розных узроўнях: ад моўнага (калі адны сацыяльныя суб'екты дазваляюць сабе ў дачыненні да іншых азначэнні з серыі «малпа з гранатай», «векавуха» ці «зручная ў побыце дама»), так і эканамічна (калі заробкі мужчын і жанчын на адных і тых жа пазіцыях адрозніваюцца)», — называюць мэты праекта арганізатары: Ганна Карпенка, Антаніна Сцебур, Ганна Самарская, Сяргей Гудзілін, Андрэй Сцебурака, Мая Старавойтава і Ліза Капчыкава.

Як збіраюцца працаваць з гэтай тэмай? Кірункаў будзе некалькі.

Па-першае — распаўсюджваць партрэты вядомых жанчын, без якіх немагчыма ўявіць сучасную Беларусь. Алена Аладава, Алаіза Пашкевіч, Вера Ермалаева і іншыя асобы стаялі ля вытокаў рэвалюцыйных эканамічных рэформаў, стваралі музеі, выдавалі кнігі і ўдзельнічалі ў розных палітычных рухах.

Па-другое, даводзіць да людзей лічбы, якія паказваюць сацыяльнае і эканамічнае становішча жанчын у Беларусі.

Стваральнікі праекта будуць друкаваць плакаты і паштоўкі з інфармацыяй пра тое, як мала жанчын займаюць пасады рэктараў ВНУ, а колькі пры гэтым кожны дзень цягнуць на сабе хатнюю гаспадарку, бо так «прынята».

Стваральнікі праекта будуць друкаваць плакаты і паштоўкі з інфармацыяй пра тое, як мала жанчын займаюць пасады рэктараў ВНУ, а колькі пры гэтым кожны дзень цягнуць на сабе хатнюю гаспадарку, бо так «прынята».

Акрамя гэтага, у межах праекта заклікаюць усіх неабыякавых падзяліцца ўласнымі гісторыямі гендарнай дыскрымінацыі.

Challenge #дамаудобнаявбыту Мы запускаем челлендж #дамаудобнаявбыту. Правила его просты: 1. Расскажите свою историю из жизни, когда вы чувствовали дискриминацию, или просто чувствовали себя униженной, в менее привилегированном положении только, потому что вы - женщина. 2. Опубликуйте свою историю в instagram 3. Поставьте хэштег #дамаудобнаявбыту. Приемлемой характеристикой для женщины в Беларуси все еще остается фраза “дама, удобная в быту”. Что это значит? И является ли женщина более удобной по рейтингу комфорта и удобства, чем сковорода, посудомойка или шумовка? Несмотря на то, что юридически мы все имеем равные права, женщина по-прежнему несет на себе основное бремя домашней работы, как правило, именно она жертвует своей карьерой, чтобы взять больничный по уходу за ребенком или декретный отпуск. В то же время, женщин практически нет на престижных социальных и профессиональных позиций, только 9% женщин - ректоры университета, и только 10 белорусских женщин входят в ежегодный рейтинг ТОП-200 успешных и влиятельных бизнесменов года. Мы уверены, что каждая из нас, хотя бы один раз в своей жизни, чувствовала себя неловко, пристыженно или попросту человеком второго сорта только потому, что была женщиной. Мы получали отказы на работе потому, что являлись женщиной, наши родители учили, что женщина-карьеристка никогда не выйдет замуж, а замужество - это апофеоз мечтаний для каждой из нас, нам говорили, что женщина за рулем. как обезьяна с гранатой, хуже этого - только женщина-руководительница, мы слышали сотни раз фразу: “ты женщина, тебе этого не понять”, а на день рождения вместо развивающих игр и конструктора нам дарили детский набор посуды. С детства мы знаем, что молчание - знак согласия. Это означает, что отмалчиваясь, мы невольно соглашаемся быть дамами, удобными в быту. Давайте же расскажем наши истории публично. Мы хотим, чтобы каждая могла поделиться своей историей, чтобы мы увидели, как нас много, как иногда непросто быть женщиной, а главное, сказать, что мы не согласны с существующим положением дел. Иллюстрация Симоны де Бовуар выполнена @lizzy.kapchikova #равныеправа #феминизм #womenpower

Публикация от #дамаудобнаявбыту (@dama_udobnaya_v_bytu)

Пад хэштэгам #дамаудобнаявбыту у сеціве ўжо з'явіліся першыя гісторыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?