27-гадовая жанчына такім чынам планавала зарабіць грошай.

Яна выпівала са сваім 44-гадовым знаёмым і распавяла яму пра свой план. Маўляў, той зламае ёй нагу, а пасля яна паведаміць міліцыі, што траўмы атрымала ў ДТЗ і атрымае грошы па страхоўцы.

«Яны выйшлі на двор дома, дзе жанчына паставіла ў вядро левую нагу, пасля чаго вядро запоўнілі зямлёй. Як сцвярджала асуджаная, яна бачыла такі спосаб ў адным з кінафільмаў, — паведамляе пракуратура. —

Металічным ломам мужчына ўдарыў па назе жанчыны. У выніку — адкрыты пералом вялікай галёначнай косткі».

Пасля мужчына ўзяў сваю «ахвяру» на рукі і занёс на дарогу. Паклаў на абочыну і сышоў. А жанчына выклікала хуткую і міліцыю і распавяла, што яе збіла машына.

Праўда, пазней і жанчына, і яе памагаты прызналіся, што ніякага ДТЗ не было. У выніку на іх завялі крымінальныя справы. На мужчыну за наўмысныя цяжкія цялесныя пашкоджанні, на жанчыну — за лжывае паведамленне аб цяжкім злачынстве. Суд пакараў мужчыну 3 гадамі хатняй хіміі. Аўтарка афёры атрымала год і два месяцы калоніі агульнага рэжыму (плюс яе чакае прымусовае лячэнне ад алкагалізму).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?