Лідчанка Вольга Гаель купіла ў адной з крам «Віталюр» фармаваны фарш з хека. Калі жанчына размарозіла рыбу, то выявіла, што замест патрэбнага прадукту ва ўпакоўцы — паралонавая губка. Відэа з размарожанай «рыбай» лідчанка выклала на сваёй старонцы Вконтакте.

— У замарожаным выглядзе ў краме «фарш» быў цалкам падобны на ядомы, — кажа ў відэароліку лідчанка. — Але пасля размарозкі я ўжо не ўпэўненая, што ён з'яўляецца прадуктам харчавання. Магчыма, памылкова гэты прадмет быў змешчаны ў маразільную камеру з гаспадарчага аддзела. На рыбны фарш ён не падобны абсалютна. Гэта губка, паралон. Я проста ў здзіўленні.

Вольга аднесла губку назад у краму.

— Вярнулі грошы, папрасілі прабачэння. Сказалі, што самі не разумеюць, у чым справа, — кажа дзяўчына.

У аддзеле маркетынгу гандлёвай сеткі распавялі, што накіравалі запыт сваім амерыканскім пастаўшчыкам, таму адказаць на пытанне, як атрымалася, што ва ўпакоўцы замест рыбы апынулася губка, у «Віталюры» змогуць трохі пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?