29.08.2018 / 15:04

Генпракурор Беларусі звярнуўся да генпракурора Украіны ў сувязі са справай «беларускага шпіёна» 3

Юрый Палітыка

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк звярнуўся да генеральнага пракурора Украіны Юрыя Луцэнкі з просьбай арганізаваць праверку па факце прычынення цялесных пашкоджанняў грамадзяніну Беларусі Юрыю Палітыку, што ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА Чарнігава. Пра гэта паведамляе сайт беларускага ведамства.

У цяперашні час суд Новазаводскага раёна Чарнігава разглядае крымінальную справу па абвінавачванні Юрыя Палітыкі ў шпіянажы. Паводле наяўнай інфармацыі, маці Юрыя пасля наведвання сына 17 жніўня 2018 года ў следчым ізалятары звярнулася ў пасольства Беларусі ва Украіне з заявай аб збіцці яго сукамернікам.

У ходзе консульскага доступу да Юрыя Палітыкі 23 жніўня 2018 года гэта інфармацыя пацвердзілася. У выніку збіцця Юрыя выяўлены пералом скроневай косткі злева і гематома пад левым вокам.

«Як паведаміла консульская служба, перад інцыдэнтам, нягледзячы на пярэчанні, Юрыя Палітыку перавялі ў іншую камеру, пры гэтым адміністрацыя папраўчай установы выказвала пагрозы змяшчэння яго ў карцэр. Аб спланаваным характары здрэння сведчаць не выкліканы неабходнасцю перавод абвінавачанага ў іншую камеру і малазначная нагода для яго збіцця (паставіў пральны парашок не на сваё месца)», - гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры Беларусі.

Адзначаецца, што збіццё Юрыя Палітыкі адбылося 7 жніўня 2018 года - праз пяць дзён пасля сустрэчы намесніка генеральнага пракурора Беларусі Аляксея Стука з кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры Украіны.

Беларускі бок тады выказваў занепакоенасць сітуацыяй з Юрыем Палітыкам, звяртаў увагу на недазволеныя метады вядзення следства, у тым ліку прымяненне катаванняў і знявагаў.

«Варта канстатаваць, што мэтанакіраванае фізічнае і псіхаэмацыйнае ўздзеянне на Юрыя Палітыку з мэтай яго прымусу да прызнання віны ў прад'яўленым абвінавачаньні», - лічаць у ведамстве.

У лісце Аляксандр Канюк заклікаў ўкраінскага калегу прыняць належныя меры па забеспячэнні ўмоў утрымання Юрыя Палітыкі пад вартай, выключэнню магчымасці правакацый і прымянення да яго супрацьпраўнага ўздзеяння. Пытанне захавання падчас крымінальнага працэсу правоў Юрыя Палітыкі знаходзіцца на кантролі Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў чэрвені 2017 года ва Украіне па падазрэнні ў шпіянажы. З чэрвеня яго трымаюць у чарнігаўскім СІЗА. Сам затрыманы сваю датычнасць да шпіёнскай дзейнасці адмаўляе і запэўнівае, што ўсе паказанні даваў пад катаваннямі, ніколі не працаваў на беларускі КДБ, не збіраў сакрэтныя звесткі для Расіі.

5
Вікент Жымойтавіч Цвердазуб / Адказаць
29.08.2018 / 15:35
Палітык улез у палітыку, 
вось гэта паварот, 
ніякай аналітыкі -
за бацьку - упярод!
У Чарнігаў  шпікам,
за маскаю юрыста,
сачыў адтуль за клікай - 
хунтаю нячыстай. 
Схапілі неўзабаве,
збілі хлапчука
і павялі па справе
былога мінчука. 
А што нашпіёніць
можна у Чарнігаве? 
А каго цікавіць 
майданнаю адлігаю? 
Хапаюць без сэнсу,
было бы што хапаць. 
Адказаці чэсна? 
Хунта - гэта лапаць. 



1
Бобруйск Владимир. / Адказаць
29.08.2018 / 19:20
Жутко как?Гниды политики стравили народы теперь даже в черниговской тюрьме  украинец русскому и  белорусу враг,в случае войны ни Коля ни Виктор ни путинское отродье в бой не пойдут.
0
Адам Чумак / Адказаць
30.08.2018 / 10:09
сапагада? да зняволенага?? у пракурора??? беларускага????
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру