29.08.2018 / 17:12

Як будуць гучаць «моўныя» пытанні падчас перапісу-2019 43

У перапісе 2019 году не будуць пытацца пра тое, якімі замежнымі мовамі валодае рэспандэнт, замест гэтага з'явіцца пытанне пра дадатковую адукацыю.

У перапіс 2009 года былі ўключаныя тры пытанні пра валоданне мовамі:

  1. ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве);
  2. мова, на якой вы размаўляеце дома;
  3. іншыя мовы, якімі вы свабодна валодаеце».

«Дык вось, з апошнім пытаннем узнікла шмат казусаў. На практыцы атрымалася як? Былі выпадкі, калі рэспандэнт адказваў: «Я алфавіт ведаю, пішыце, што ведаю англійскую», — тлумачыць намесніца старшыні Белстата Жанна Васілеўская.

Таму ў перапісе-2019 гэта пытанне прыбяруць. Замест яго будзе іншае: «Якую дадатковую адукацыю вы атрымоўвалі цягам апошняга году».

Жанна Васілеўская звяртае ўвагу, што на моўныя пытанні трэба будзе даць адзін адказ: нельга сказаць, што размаўляю дома і па-беларуску, і па-руску. Трэба будзе выбраць тую, якая выкарыстоўваецца часцей.

А сваёй роднай мовай чалавек зможа назваць любую мову, якая існуе.

«У нашых спецыялістаў у планшэтах прадстаўленыя ўсе мовы свету, якія існуюць. Таму, калі, напрыклад, рэспандэнт захоча ўдакладніць, што яго родная мова не татарская, а мішарская, або не цыганская, а боша, ён зможа гэта зрабіць. У пісьмовых бланках гэта будзе раздзел «іншыя мовы», — тлумачыць Васілеўская.

Большасць насельніцтва краіны традыцыйна лічыць роднай мовай беларускую. У 2009 годзе такі адказ далі 53,2% насельніцтва Беларусі.

Таварыства беларускай мовы заклікала і ў 2019 годзе назваць роднай мовай беларускую

«Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская. Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Беларусі», — адзначаюць аўтары звароту.

Наталля Тур

2
Пассат Б3 / Адказаць
29.08.2018 / 17:27
Навошта ўвогуле ім добраахвотна передаваць нейкія дадзеныя пра сябе? Няхай з дармаедскіх спісаў возьмуць.
61
Аднак... / Адказаць
29.08.2018 / 17:32
калі хлусіць не будуць, то паўсюль будзе руская мова. Ды й і годзе ілгаць...
4
хамса / Адказаць
29.08.2018 / 17:36
я пра існаванне беларускай мовы даведалася ў 6 год (гэта пры тым, што ўсе продкі - беларусы.. як кажу - не ведаю за сабой іншай крыві) гэта мяне так агаломшыла, што вось урэзалася ў памяць
родная мова - гэта не 'мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве', а мова продкаў.. не бацькоў дзіцяці, якія забыліся мову, а мова бабуль і дзядуль
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру