YouTube працягвае прыдумляць новыя функцыі, якія даюць карыстальнікам выразны агляд іх звычак. Цяпер яны змогуць даведацца, колькі гадзін патрацілі на прагляд відэа.

«Наша мэта — лепш вывучыць час, выдаткаваны на YouTube, каб вы маглі прымаць абгрунтаваныя рашэнні аб тым, як вы хочаце ўпісваць YouTube у ваша жыццё», — адзначаюць прадстаўнікі кампаніі.

У абноўленым профілі функцыя Time Watched раскажа, колькі часу на прагляд відэа вы патрацілі сёння, учора і за апошнія 7 дзён. Па словах кампаніі, гэтая інфармацыя разлічваецца на аснове вашай гісторыі праглядаў YouTube. Гэта азначае, што калі вы выдалілі відэа са сваёй гісторыі ці перагледзелі ў рэжыме інкогніта, гэты час не будзе ўлічвацца.

Нагадаем, раней платформа ўжо анансавала функцыю, якая прапануе карыстальнікам адарвацца ад відэа і зрабіць перапынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0