1967 г. Мітчэл (справа) разам з Хэндрыксам  (фота-Gettyimages)

1967 г. Мітчэл (справа) разам з Хэндрыксам (фота-Gettyimages)

Портлэнд, ЗША. Мітч Мітчэл, бубнач легендарнага рок-гітарыста Джымі Хендрыкса, быў знойдзены ў гатэльным пакоі мёртвым. Яму было 61 год. Паводле сьведчаньня мэдычнай экспэртызы музыка памёр з натуральных прычынаў. Пасьля сыходу самого Хэндрыкса, які памёр ад перадазаваньня ў 1970 і басыста Ноэла Рэдынга ў 2003 годзе, Мітчэл быў апошні з слыннага трыо.

Мітчэл быў вядомы сваім адметным стылем і браў удзел у запісу бліскучых хэндрысаўскіх альбомаў Are You Experience? i Electric Ladyland.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?