Залаты трактар МТЗ «Belarus-82» прадставілі на выставе «Тэхнапрам-2018» у Новасібірску, якую наведаў напярэдадні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе БелТА.

Фота: ТАА «МТЗ-Сібір»

Фота: ТАА «МТЗ-Сібір»

Машына ўсё ж не з золата, як здаецца на першы погляд. Дапрацаваную мадэль трактара пакрылі каштоўнай плёнкай. Адзін з сібірскіх пакупнікоў нават заказаў гэтую мадэль.

«Чаму ён у золаце? Таму што, па-першае, гэта спецыяльны заказ дылера. Па-другое, выкананнем у золаце мы хацелі падкрэсліць, што гэта самая папулярная ў свеце мадэль трактароў «Беларус». Гэта флагман беларускага машынабудавання», — падкрэсліў генеральны дырэктар гандлёвага дома «МТЗ-Сібір» Дзмітрый Белайц.

БелТА паведамляе, што не прайшоў міма трактара і Пуцін. Ён ацаніў ідэю і пакінуў аўтограф кіраўнікам дылерскага цэнтра МТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0