29.08.2018 / 17:10

МЗС: Мы настойваем на пераводзе Юрыя Палітыкі ў лячэбную ўстанову закрытага тыпу 2

Міністэрства замежных спраў Беларусі насцярожвае факт цялесных пашкоджанняў у абвінавачанага ва Украіне Юрыя Палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза на пытанне журналістаў, паведамляе БелТА.

Адвакаты беларуса таксама звярнулі ўвагу суда на траўмы абвінавачанага.

«Нас вельмі насцярожвае факт атрымання абвінавачаным траўм, адна з якіх можа быць класіфікавана як цяжкае цялеснае пашкоджанне. Не варта забываць і пра раней пададзеныя беларускім грамадзянінам скаргі аб ужыванні да яго незаконных метадаў дазнання. Усё гэта патрабуе ўважлівага разгляду, таму мы настойваем на пераводзе Юрыя Палітыкі ў лячэбную ўстанову закрытага тыпу і правядзенні дадатковага медыцынскага абследавання», — адзначыў Анатоль Глаз.

0
Полковник Земан / Адказаць
29.08.2018 / 19:19
Личбавая дыпламатыя, гэта Усё адно, што сэкс па телефоне! Выдумаюць нейкую бязглуздзицу и смешаць людзей!
0
Александр. / Адказаць
29.08.2018 / 19:40
Вы б настаивали на том, чтоб своих смотрели на территории РБ. Или папа-депутат не привил глазу совести?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру