29.08.2018 / 17:40

Літоўцы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 2 мільёны еўра 7

24 жніўня 2018 на дарозе з Літвы ў Польшчу (Каўнас — Сувалкі) мабільная брыгада супрацоўнікаў літоўскай мытні спыніла для праверкі звычайную з выгляду фуру на беларускіх нумарах, піша euroby.info.

Па дакументах машына рухалася ў Германію, а вось замест заяўленых драўляных паддонаў перавозіла велізарную кантрабанду цыгарэт вытворчасці Беларусі.

Машына везла на Захад цыгарэты «Фэст», «NZ», «Мінск» з беларускімі акцызнымі маркамі ў колькасці 11 мільёнаў 650 тысяч штук. Толькі ў Літве тавар быў ацэнены на суму больш за 1,8 мільёна еўра, у Германіі гэтая лічбы павялічылася б яшчэ больш.

Беларускі кіроўца быў арыштаваны папярэдне на 1 месяц, хоць вядома зразумела, што арганізатары «бізнэсу» такога маштабу за руль самі не садзяцца і, наогул, пагартаўшы гісторыю кантрабанды беларускіх цыгарэт можна ўбачыць, што такія «бізнэсмены» не садзяцца.

0
дзе грошы, Расея? / Адказаць
29.08.2018 / 18:00
чарговы аблом у сабатажнікаў
0
Бугорок / Адказаць
29.08.2018 / 19:21
И завод по производству тех цигарок в Литве не нужен..когда так прут
1
Украинец / Адказаць
29.08.2018 / 19:27
2000000$ - это "перхоть" для минской табачной фабрики, работающей под патронажем, "сами знаете кого". На пару копеек увеличат стоимость табака реализуемого в Беларуси и утраченная сумма вернется в течение определенного преиода.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру