29.08.2018 / 18:40

У Гродне дырэктарцы камбіната школьнага харчавання давалі хабар, каб яна не правярала школы 3

Дырэктарку Гродзенскага камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна падазраюць у атрыманні хабараў і крадзяжы, паведамляе Следчы камітэт.

Дырэктара затрымалі 4 чэрвеня гэтага года на працоўным месцы пры атрыманні хабару памерам 500 рублёў. Грошы жанчыне прынеслі загадчыкі вытворчасці школьнага харчавання некалькіх сярэдніх школ Ленінскага раёна горада з просьбай не праводзіць пазапланавыя праверкі.

Праваахоўнікі задакументавалі яшчэ некалькі аналагічных фактаў атрымання хабараў.

Акрамя таго, дырэктар сістэматычна давала ўказанні галоўнаму бухгалтару выдаць матэрыяльную дапамогу падначаленым работнікам. Пры гэтым яны атрымлівалі толькі палову ад сумы, а другая палова прысвойвалася кіраўніком.

Спачатку ў дачыненні да жанчыны распачалі 30 крымінальных спраў, потым іх злучылі ў адну. Усяго дырэктар камбіната незаконна атрымала больш за восем тысяч рублёў. Цяпер яна затрыманая, а яе маёмасць арыштавалі.

0
Э / Адказаць
29.08.2018 / 19:01
З міністраў пачынаць трэба,а не з дырэктарак.
0
Centurion / Адказаць
29.08.2018 / 22:16
Мафія бесьсьмяротная
0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
30.08.2018 / 09:38
При нынешней Власти в Беларуси  .комиссиям так или иначе приходится *Отстёгивать * не только за то что они вас проверяют - а и за то что бы они вас НЕ проверяли !  Какая Власть - такие  у неё и правила !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру