Беларускі бюджэт атрымаў ад «падатку на Google» у I паўгоддзі 6,7 мільёна рублёў, паведамляе БелТА.
На ўліку ў падатковай стаіць 48 замежных арганізацый, якія выплачваюць «падатак на Google». Сярод іх — Google, Amazon, Apple, Netflix, Linkedin, Booking, Uber, Wargаming, Viber, Microsoft.
Як паведамлялася, з 1 студзеня 2018 года ў Беларусі замежныя арганізацыі, якія аказваюць электронныя паслугі фізічным асобам, з'яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ. Пры спагнанні падатку прымяняецца стандартная стаўка 20%.