29.08.2018 / 19:19

На кітайскім заводзе пад Мінскам пачалі вырабляць батарэі для электробусаў 5

Навукова-даследчы і вытворчы цэнтр суперкандэнсатараў адкрыўся ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Праект рэалізуе ТАА «Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё». Завод будаваўся з 2016 года, цяпер яго пачалі эксплуатаваць. У тэхналагічны цыкл ўключаны зборка, вытворчасць, тэставанне, тэхнічнае і гарантыйнае абслугоўванне суперкандэнсатараў, а таксама работы, звязаныя з іх устаноўкай на транспартны сродак. Сёння ў «Вялікім камяні» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця завода.

Вырабленыя на заводзе суперкандэнсатары будуць вызначацца скарочаным часам зарадкі і эканоміяй электраэнергіі. Зарадка зойме толькі 6 хвілін, а адлегласць, якую можна пераадолець на 1 зарадцы, можа быць большай за 30 кіламетраў.

Са снежня 2016 года ў Мінску ўжо ездзяць 20 электробусаў з выкарыстаннем суперкандэнсатараў, якія выпускаюцца ТАА «Чэнду Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё».

1
Я / Адказаць
29.08.2018 / 19:27
Любыя крокi, якiя прыводзяць да змяньшэння Беларусi ад Расеi трэба вiтаць. Тады ёсць надзея, што краiна Беларусь застанецца на мапе Свету.
0
Міша / Адказаць
29.08.2018 / 21:26
Супер навіна. Цяпер есць і батарэі для электрабумаў Белкамунмпш. Калі Маск збанкрутуе, мы зойме яго месца. І гэта не іронія.
1
Гость / Адказаць
30.08.2018 / 07:59
Сокращение времени заряда и экономия электроэнергии связаны напрямую - за меньшее время конденсатор получит меньше энергии :-)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру