29.08.2018 / 20:10

У Слуцку шукаюць «маньяка», які жыўцом здзірае кару з дрэў і рассыпае вакол іх соль 1

У Слуцку з'явіліся аб'явы, у якіх гаворыцца, што нейкі хуліган мэтанакіравана зразае кару з дрэў і рассыпае побач з імі соль.

Людміла Анатольеўна, аўтар аб'явы, патлумачыла «Кур'еру», што ў яе ўжо ёсць падазраваны. Жанчына расказала, што за апошнія тры дні пабывала ў розных інстанцыях, у тым ліку ЖЭУ. Яна двойчы пісала заяву ў міліцыю, а цяпер чакае ўчастковага.

6
Дзядьзька ў Вiльн / Адказаць
30.08.2018 / 11:03
Дзiўна: разам з добрымi артыкуламi, дзе журналiсцкае раследванне на вышынi, час ад часу з'яўляюцца во такiя во, ад якiх здалёк тхне непрафессiяналiзмам. Мааааньяк, жыўцоооом... Дрэўцы шкадааааа.... А ўдакладнiць: якiя менавiта дрэвы псуюцца, якой вышынi, на якой адлегласцi ад вокнаў. Зайсцi да жыхароў, ды не апоўдзень, а калi шэранька так; пацiкавiцца ў камунальнiкаў, цi былi скаргi, што дрэвы зацяняюць кватэры.

Добра некаму з сёмага паверха: сядзiць на балконi, глядзiць зверху на купы дрэў. А на першым будзеш сядзець, як у акварыюме: зялёныя ценi па кутах ды цвiль па сценах. Я ведаю, у мяне такая кватэра была. Але тым, хто зверху, на нiжнiх паплёўваць добра.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру