29.08.2018 / 20:22

Магілёвец праз рэўнасць зарэзаў суседа 4

Магілёвец праз рэўнасць забіў 45-гадовага суседа. Труп мужчыны з нажавым раненнем у вобласці шыі быў знойдзены 10 жніўня ў кватэры дома.

47-гадовы ўладальнік кватэры, дзе знайшлі труп, у той вечар выпіваў у кампаніі сужыцелькі і пляменніцы. Увечары да іх завітаў сусед, яму таксама прапанавалі выпіць. П'яны ўладальнік кватэры, які і ў цвярозым стане прыдзірліва ставіўся да поглядаў чужых мужчын у бок сяброўкі, стаў яе раўнаваць. А калі госць пачаў прыставаць да жанчыны, здарыўся канфлікт.

Мужчына схапіў са стала нож і ўдарыў ім суседа ў шыю — мужчына атрымаў смяротную рану. Апамятаўшыся, гаспадар кватэры выбег і стаў клікаць на дапамогу.

Падазраванага затрымалі.

0
Владимир123 / Адказаць
29.08.2018 / 20:45
Снова алкоголь...
1
Alisa / Адказаць
29.08.2018 / 20:53
Калі выкрэсліць з гэтай гісторыі - першы і асноўны складнік - гарэлку, то гісторыі увогуде магло б і не быць... нават пры паталагічнай рэўнасці
1
Кунцевич / Адказаць
29.08.2018 / 21:09
Абы что....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру