29.08.2018 / 21:32

Як жыхары Екацярынбурга вывучаюць беларускую мову 7

У Екацярынбургу ў пяты раз адчыніць для вучняў дзверы ўнікальная школа беларускай мовы. На першы ўрок прыйдуць не толькі «навабранцы», але і выпускнікі мінулых гадоў. Дыпломы аб асваенні беларускай мовы тут атрымалі ўжо амаль два дзясяткі чалавек.

— Школу я скончыла ўжо два гады таму, але ўвесь час цягне вярнуцца, пагутарыць з аднадумцамі, зноў акунуцца ў культуру блізкай славянскай краіны, — прызналася жыхарка Екацярынбурга, менеджар Валерыя Кузняцова.

Дыпломы аб асваенні беларускай мовы тут атрымалі ўжо два дзясяткі чалавек. Усяго ж на Сярэднім Урале пражываюць амаль 19 тысяч беларусаў.

Цэнтрам прыцягнення аматараў і знатакоў беларускай культуры гэтая незвычайная школа стала восенню 2013 года. Ідэя зарадзілася ў дні Фестывалю нацыянальных моў, якія традыцыйна праводзяцца ў Екацярынбургу. Беларуская дыяспара прадставіла багата ілюстраваны стэнд, які распавядае пра народныя традыцыі краіны. Малады выкладчык юрыдычнай акадэміі Аляксандр Блешчык у белай ільняной кашулі з чырвоным арнаментам і пэндзлікамі-завязкамі прапаноўваў усім жадаючым акунуцца ў культуру Палесся. Пазнаць яе з самых асноў — з азбукі беларускай мовы.

Сам Аляксандр гэты шлях пераадолеў нялёгка. Доўга шукаў курсы, дзе можна асвоіць мову, але, як высветлілася, у разнастайнасці моўных прапаноў беларускай мовы няма. Прычым не толькі на Урале, але і ў Сібіры, і ў Сярэдняй паласе Расіі. Адсутнічаюць не толькі курсы, але нават прыватныя рэпецітары. Прыйшлося вывучаць мову праз інтэрнет. Калі зразумеў, што ведаў атрымаў дастаткова, каб дзяліцца з іншымі, запусціў праект школы. Ініцыятыву ўхвалілі ў екацярынбургскім аддзяленні Пасольства Беларусі ў Расіі і ў радзе нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Урала».

«На Сярэднім Урале пражываюць амаль 19 тысяч беларусаў. Дыяспара дружная, не забывае родныя карані», — кажа кіраўнік дыяспары Васіль Азаронак.

Невялікую залу для навучання прадставіў бібліятэчны цэнтр. Ніякай спецыяльнай рэкламы праекта не запускалі, усе «першакласнікі» запісаліся праз сацсеткі.

Зараз асноўны рухавік праекту — свая старонка ў сацыяльнай сетцы (Беларусы Урала). На ёй, дарэчы, усе спрабуюць размаўляць выключна па-беларуску.

Уральцы вучаць беларускую не ў камерцыйных мэтах: вучні хочуць пагрузіцца ў культуру народа.

— З Беларусі ўсе мае карані, родныя, дзіцячыя ўспаміны, — кажа Марына Грозных. — Нарадзілася я ў Свярдлоўску, але мая мама родам з Магілёўскай вобласці, у свой час перабралася на Урал. Натуральна, адаптаваліся. Зараз усё добра — сябры, праца. Да сваякоў у Беларусь прыязджаю з дачкой пастаянна, але разумею: вярнуцца туды назаўжды наўрад ці змагу. А гэтая школа дала магчымасць за тысячы кіламетраў адчуваць радзіму ў сабе, акунуцца ў яе культуру, знайсці аднадумцаў.

Знаёмяцца ў школе нават з нацыянальнымі беларускімі ўзорамі. Кожны трэці купіў сабе вышыванку, кожны другі — льняны вышыты ручнік.

12
Щаранский / Адказаць
29.08.2018 / 23:23
на Полесье свой говор, больше похожий на украинский, чем на белорусский
2
Виця Пушкарев / Адказаць
29.08.2018 / 23:33
Скоро в РФ белорусский язык будут лучше знать чем в Белоруссии. Продали нацию за скидку на газ, под нежные сказки про Ирландию и Австрию. 
0
Kasiner / Адказаць
30.08.2018 / 06:55
Щаранский, гэта на заходнiм полессi, на усходнiм (Мазыр, Калeнкавiчы,Брагiн, Хойнiki) амаль што чыстая беларуская.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру