30.08.2018 / 00:07

Цуду не здарылася — БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА 10

Пасля хатняга паражэння БАТЭ ў гасцях у ПСВ адразу пайшоў наперад, аднак беларускія футбалісты поспеху не дабіліся.

На 14-й хвіліне Стэвен Бергвейн вывеў ПСВ наперад.

Гаспадары працягвалі кантраляваць гульню, і на 36-й хвіліне Люк дэ Ёнг падвоіў лік.

На 62-й хвіліне барысаўчане прапусцілі контрвыпад, і Ірвінг Ласана зрабіў лік 3:0.

Падапечныя Аляксея Багі вылецелі з Лігі чэмпіёнаў і згуляюць у групе Лігі Еўропы. Лёсаванне груп Лігі Еўропы адбудзецца 31 жніўня ў Манака.

1
Быхау / Адказаць
30.08.2018 / 00:20
И ЛЕ достаточно. Надо тренироваться.
1
дзядзька / Адказаць
30.08.2018 / 00:24
Усё добра. Мо і пазмагаюцца ў Лізе Еўропы за месца пад сонцам. А ў Лізе Чэмпіёнаў - грошы гульцам, а ганьба за разгромныя лікі - заўзятарам.
2
Niemand / Адказаць
30.08.2018 / 00:50
Сапраўдны "цуд" - гэта абарона БАТЭ і яе канкрэтнае ўвасабленне - Філіпенка (хаця там можна дадаць усе наяўныя ў заяўцы прозвішча). Пры такім "цудзе" іншы цуд - выхад у ЛЧ - немагчымы, кажучы "вумна", "а-пріорі". Несумяшчальныя гэтыя два цуды, хоць ты лясні.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру