30.08.2018 / 06:43

Галоўны трэнер БАТЭ распавёў пра задачу клуба ў Лізе Еўропы, дзе таксама могуць трапіцца топ-клубы 3

Прессбол

БАТЭ ўчора прайграў галандскаму ПСВ у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і згуляе, як і год таму, у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Усе магчымыя супернікі вызначацца сёння, калі пройдзе 22 гульні кваліфікацыі ЛЕ.

Усяго ў групавым раўндзе Лігі Еўропы выступіць 48 камандаў: частка клубаў атрымала пуцёўкі туды аўтаматычна, частка, як БАТЭ ці маскоўскі «Спартак», выбыла з ЛЧ.

БАТЭ, відаць, будзе пасеяны з трэцяга кошыка. Г.зн. што яму патрапіць па камандзе з першага, другога і чацвертага.

«Хто б нам ні патрапіў, хочацца даўжэй затрымацца ў Лізе Еўропе. Хачу, каб у саперніках у нас апынуліся каманды з футбольных краін… Хочацца акунуцца ў атмасферу, сутыкнуцца з сур'ёзным узроўнем. У любым выпадку будзе ставіць задачу выйсці з групы», — цытуе словы Багі «Прессбол».

У першы кошык трапілі «Чэлсі», «Арсенал», «Севілья», «Лацыа», «Дынама» Кіеў, «Баер», «Бешыкташ» і, магчыма, «Зеніт», калі пройдзе «Мольдэ».

У другім кошыку «Спортынг», «Марсэль», «Мілан», «Фенербахчэ» ды іншыя каманды.

Лёсаванне пройдзе ў пятніцу. 

0
гыгыгы. / Адказаць
30.08.2018 / 07:57
зенита трэба парваць.

0
УнцерМаркшэйдзер / Адказаць
30.08.2018 / 08:53
Божачкі, які фанфарон каментаваў учора тэлевізійную трансляцыю!..
0
касманаўт / Адказаць
30.08.2018 / 10:00
Трапяцца бамжы 100%
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру