«Белінвестбанк» паведаміў пра выпуск новага прадукта — электроннага студэнцкага білета, спалучанага з банкаўскай карткай.
Яго атрымаюць каля пяці тысяч першакурснікаў і магістрантаў БДУ.
«Новы студэнцкі білет сумяшчае на адным бескантактавым мікрачыпе сродак радыёчастотнай ідэнтыфікацыі і плацежны дадатак. Першае забяспечвае пропуск на тэрыторыю і ў корпусы ўніверсітэта, а таксама абслугоўванне ў любым пункце Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, другое — магчымасць праводзіць розныя разлікі», — гаворыцца ў паведамленні банка.
Карткі будуць выпускацца на базе плацежнай сістэмы MasterCard Standard PayPass EMV.
0
0
0
0
0
0