Здарэнні77

У Лагойску п'яная маці накінулася з кулакамі на загадчыцу садка: разбіла ёй нос і галаву

pixabay.com

Канфлікт у дзіцячым садку Лагойска скончыўся выклікам міліцыі і хуткай. Супрацоўнікі адмовіліся вяртаць дзіця відавочна п'янай маме, тая кінулася з кулакамі. У выніку, па словах відавочцаў, загадчыцу ўстановы выносілі на насілках, піша Tut.by.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 жніўня, калі бацькі прыйшлі забіраць дзяцей з садка. Мама аднаго з дзяцей была п'яная.

«Выхавацелькі адмовіліся аддаваць дзіця маці ў такім стане, сказалі, што не маюць права. А ўжо ў кабінеце пачалася бойка, жанчына разбіла [загадчыцы] нос і галаву. Загадчыца да гэтага часу на бальнічным», — распавяла мясцовая жыхарка.

Па словах відавочцаў, супрацоўніцу выносілі на насілках. На месца прыязджала міліцыя, маці павезлі ў кайданках у пастарунак. У дзіцячым садзе не хочуць размаўляць пра выпадак, нават пра стан свайго кіраўніка.

У прэс-службе міліцыі Мінскай вобласці пацвердзілі інфармацыю. Выклік у сад паступіў пасля спрацоўвання кнопкі ахоўнай сігналізацыі.

«З сабраных матэрыялаў праверкі вынікае, што работнікі дзіцячай установы адмовіліся аддаваць дзіця маме, якая прыйшла па яго з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. Узнікла канфліктная сітуацыя, падчас якой нецвярозая жанчына ўжыла гвалт да супрацоўніц дзіцячага сада і пашкодзіла іх маёмасць. У выніку адной з супрацоўніц установы аказана медыцынская дапамога, агрэсіўная мама затрыманая», — распавёў начальнік Лагойскага РАУС Мілашэўскі.

Па выніках праверкі супрацоўнікі міліцыі бачаць у дзеяньнях 31-гадовай мамы прыкметы хуліганства. Матэрыялы праверкі перададзеныя з раённы аддзел Следчага камітэта, ужо там дадуць прававую ацэнку дзеянням і вырашаць: заводзіць справу ці не.

Як атрымалася высветліць TUT.BY, жанчына гадуе траіх дзяцей. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у сям'і — статус сацыяльна небяспечнага становішча. Пасля апісаных падзей дзеці знаходзяцца пад наглядам бабулі.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж40

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж40

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць