30.08.2018 / 13:43

У Браслаўскім раёне матацыкліст трапіў у бальніцу з-за курэй, што выбеглі на дарогу 3

Фота ДАІ

У Браслаўскім раёне ўвечары 29 жніўня сутыкнуліся аўтамабіль з матацыклам, матацыкліст трапіў у бальніцу, паведамляе ДАІ рэгіёну. Прычынай ДТЗ сталі куры, якія раптоўна выбеглі на дарогу.

48-гадовая кіроўца «Рэно Кліа» ехала па вёсцы Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна. Раптам на дарогу выбеглі куры. Жанчына рэзка спынілася. Ззаду рухаўся матацыкл «Мінск-125». Але яго 49-гадовы вадзіцель не паспеў зрэагаваць на змяненне дарожнай сітуацыі і ўрэзаўся ў машыну.

З траўмамі рознай ступені цяжкасці матацыкліста даставілі ў бальніцу.

1
Гость / Адказаць
30.08.2018 / 14:04
Какие куры ? Несоблюдение скорости и дистанции до движущегося впереди автомобиля !
0
пацемкі-н / Адказаць
30.08.2018 / 15:05
Мо не куры,а страусы?
2
Котіс / Адказаць
31.08.2018 / 01:11
Гэтыя дамачкі за рулём любую жывёлiнку пашкадуюць. А чалавек? Абыдзецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру