30.08.2018 / 15:00

Беларусы выйшлі на першае месца па колькасці замежных турыстаў у Кіеве 4

Летась беларускіх турыстаў у Кіеве стала ўдвая больш, многія зь іх спыняюцца ва ўкраінскай сталіцы па дарозе да мора, піша Радыё Свабода.

З пачатку 2018 году Кіеў наведалі 133 тысячы беларускіх турыстаў. Па колькасьці замежных турыстаў ва ўкраінскай сталіцы Беларусь цяпер займае першае месца. Агулам Кіеў наведалі 852 тысячы замежных турыстаў.

Як паведамілі Свабодзе ва ўпраўленьні Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі ў пытаньнях турызму і прамоцыі, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась колькасьць беларускіх турыстаў сёлета вырасла амаль удвая.

«Калі ў 2013-2014 гадах пераважалі госьці з Расеі (каля 50%), то цяпер карціна іншая. На першае месца выйшлі беларусы, якія спыняюцца ў Кіеве на некалькі дзён па дарозе ў Затоку, Адэсу або Херсон. Пасьля Беларусі (па колькасьці турыстаў) ідуць Ізраіль, ЗША, Нямеччына, Турэччына, Італія, Францыя і Вялікая Брытанія», — паведаміў кіраўнік упраўленьня Антон Тараненка.

Расейскія турысты, якія былі на першым месцы да 2013 году, сёлета не ўвайшлі нават у першую дзясятку.

0
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
30.08.2018 / 19:13
І не дзіва ,такія аграменныя чэргі на мяжы з Украінай з турыстычных аўтобусаў не назіраліся на пагранпераходах з іншымі краінамі ні гэтым летам ні прошлым.
3
Электробус / Адказаць
30.08.2018 / 19:35
Хочам, каб было як ва Ўкраіне!!!!
0
Крем / Адказаць
31.08.2018 / 08:07
а як іх палічылі?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру