30.08.2018 / 15:38

У Альпах знік турыстычны самалёт

Турыстычны самалёт з двума пасажырамі на борце, які рухаўся ў французскі Марсэль, знік з радараў у Заходніх Альпах і не дасягнуў пункта прызначэння. Пра гэта паведамляе італьянскае выданне ANSA.

Па папярэдніх дадзеных, сігнал ад самалёта перастаў паступаць паміж вобласцю Вале-д'Аоста ў Італіі і вобласцю Савоя ў Францыі.

Разам з ім у Марсэль вылецеў яшчэ адзін самалёт, аднак ён змяніў курс з-за дрэнных умоў надвор'я. На дадзены момант выратавальныя верталёты займаюцца пошукамі зніклага паветранага судна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру