30.08.2018 / 17:22

Алімпійскі чэмпіён Ціханаў: Вяртацца з Беларусі ў Расію не хачу. Расію трэба выгнаць з сусветнага біятлона 12

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў заявіў, што больш не жадае жыць у Расіі.

Аляксандр Ціханаў. Фота: «Советский спорт».

«Я не хачу ў Расіі больш быць, таму жыву ў Беларусі, нармальна ўсё, добра. Чым далей ад расійскіх плётак, тым лепш», — сказаў Ціханаў карэспандэнту Sport24.

Пазней у інтэрв'ю газеце «Советский спорт» Ціханаў заявіў, што Расію даўно пара адхіліць ад міжнародных спаборніцтваў.

«Я лічу, што нас даўно трэба было выгнаць з сусветнага біятлона», — сказаў Ціханаў. Ён дадаў, што неаднаразова спрабаваў паўплываць на сітуацыю, але цяперашняе кіраўніцтва Саюза біятланістаў Расіі яго не пачула.

Ціханаў таксама не прызнаў тэорыю, што гісторыя мае палітычны кантэкст: «Калі гавораць пра палітычны заказ — гэта ўсё глупства. Шмат гадоў таму, калі выступаў перад алімпійскім сходам, я казаў: «Надыдзе дзень, калі мы зняславімся на ўвесь свет». Ён надышоў», — сказаў спецыяліст.

12
Цынік / Адказаць
30.08.2018 / 17:33
Гэта той, якога абвінавачвалі ў падрыхтоўцы забойства губернатара?
2
belariy / Адказаць
30.08.2018 / 17:38
ух, зараз палятуць у расеі экскрэменты на вентылятар )))
1
Танчык / Адказаць
30.08.2018 / 18:05
Усе верна: гэта меркаванне спецыяліста. А спецыялістаў ні ў нас, ні ў Расіі не любяць, іх меркаванне нікога не цікавіць, бо і там, і там  ужо есць самыя "вумныя". У нас асабіста "вумны"- што кароў даіць, што спадарожнік запускаць, што трасу біятланістам пракладваць...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру