30.08.2018 / 17:38

Стала вядома, ад чаго памёр Кабзон 46

Прычынай смерці эстраднага спевака Іосіфа Кабзона стала чацвёртая стадыя рака. Пра гэта ў чацвер, 30 жніўня, РІА Новості распавёў былы дырэктар Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра анкалогіі імя Блахіна Міхаіл Давыдаў.

Паводле яго слоў, народны артыст СССР 15 гадоў лячыўся ад анкалагічнага захворвання і памёр ад «прагрэсавання хваробы».

«Прагрэсаванне хваробы, на якую ён хварэў 15 гадоў. У яго анкалагічнае захворванне, якое пачало прагрэсаваць. Гэта была чацвёртая стадыя. Трагедыя каласальная для нас для ўсіх», — заявіў Давыдаў.

Лекар адзначыў, што артысту зрабілі аперацыю ў Германіі, а пасля гэтага ён вярнуўся ў Расію і працягнуў лячэнне. Некалькі гадоў ён праходзіў хіміятэрапію. «Яна працавала, хвароба адыходзіла, ён ездзіў на гастролі», — распавёў доктар.

5
... / Адказаць
30.08.2018 / 18:03
Рубль абваліўся,таму і... Патрыёт,- дэманстратыўна не паважаў чужыя грошы...
27
bane / Адказаць
30.08.2018 / 18:06
даўно чакалі !
47
Русский обыватель / Адказаць
30.08.2018 / 18:10
Одна из последжних его песен:

https://www.youtube.com/watch?v=7nBe2-UbEXo
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру