30.08.2018 / 18:35

Поўная праграма «Тбілісобы»: 100 спраў, якія трэба выканаць 4

1 верасня ў Мінску ў чацвёрты раз пройдзе грузінскі фестываль «Тбілісоба». Сёлета беларусам пакажуць новую Грузію, якая натхняе жыць на ўсе 100. Напярэдадні вялікага свята ў Верхнім горадзе «Баржомі» падрыхтавала спіс спраў, які дапаможа за адзін дзень абысці ўсе самыя незвычайныя фестывальныя пляцоўкі і атрымаць максімум задавальнення ад ежы, музыкі, танцаў, падарожжаў, актыўных гульняў і гэтак далей.

Карта сёлетняй «Тбілісобы».

Пакаштаваць кухню ўсіх 12 рэгіёнаў Грузіі

Знаёмства з гастранамічнымі сюрпрызамі новай «Тбілісобы» пачніце з порцыі супу-харчо, дадайце хінкалі з мясам і «Баржомі» (можна ўзяць у спецыяльным водным бары), а на дэсерт замоўце хатнюю чурчхелу.

Сёлета на фудкорце больш за 20 кавярняў і рэстаранаў, грузінскія стравы падаюць на верандах адразу 10 устаноў Верхняга горада, добрае віно — у выязных барах Tamada і Teliani Valley. Усё ўжо каштавалі? Тады вам у «Начны гастрадворык» у завулку па вуліцы Герцэна, дзе беларускія шэф-кухары будуць гатаваць стравы ўсіх 12 рэгіёнаў Грузіі да 02.00.

Пракаціцца на тарзанцы праз Свіслач

Парк актыўных забаў «Баржомілэнд» — гэта каля тузіна атракцыёнаў у Верхнім горадзе, якія будуць працаваць толькі на «Тбілісобе». Узлезці на вяршыню скаладрома «Казбек», злавіць хвалю на занятках па міні-сёрфінгу і, вядома, пракаціцца на тралеі праз Свіслач. Хуткасны спуск будзе каштаваць 10 рублёў у любы час з 12.00 да 20.00 і бясплатна — у шчаслівыя гадзіны ад «Баржомі», пра якія абвесцяць на фестывалі.

Убачыць батл брэйкераў і грузінскіх танцораў

За каларытам Старога Тбілісі прапануем адправіцца ў куток дыяспары «Мамулі» на арт-тэрасе. Інтэрактыўная выстава пакажа, якія касцюмы насілі і якія песні спявалі грузіны 100 гадоў таму. Убачыць мікс старой і новай культуры можна на Дэнс-сцэне на Зыбіцкай, дзе ў 15.30 на танцавальны батл брэйкераў паклікаюць грузінскіх танцораў, выканаўцаў лезгінкі і картулі.

Купіць шкарпэткі з вышытымі хінкалі

Грузія славіцца сваімі майстрамі, а таксама спецыямі, прысмакамі і варэннем. Выбраць сувенір можна на фестывальным маркеце, дзе можна знайсці чурчхелу, мыла ручной працы ці нешта больш вясёлае, напрыклад, шкарпэткі з вышытымі хінкалі. І стыльна, і па-грузінску.

Скласці маршрут па Грузіі…

Натхняць на падарожжа па Грузіі будуць фудхантар Koko.by, блогеры Антон Матолька і Максім Пушкін, мадэль Кацярына Коба, заснавальнік «Мазгабойні» Аляксандр Ханін і іншыя. Падчас «Турбазара» госці складуць асабісты топ-10 месцаў, абавязковых для наведвання ў Грузіі, і дапамогуць скласці маршрут — самалётам «Белавія», аўтобусным турам або на асабістым аўто. Канчаткова пераканаюць у правільнасці паездкі ў Грузію вінныя майстар-класы ад Tamada.

…I адправіцца ў падарожжа наўпрост з фестывалю

Атрымаць бясплатную пуцёўку з беларускай «Тбілісобы» ў Грузію можна падчас спецыяльнага кастынгу ў Карэтным дворыку. Для гэтага трэба выйсці на сцэну і за адну хвіліну пераканаць журы, што больш за астатніх марыце падняцца ў Каўказскія горы ці танцаваць з грузінамі на мясцовай «Тбілісобе». Паспяшайцеся, рэгістрацыя на кастынг адкрыецца а 14.30 і толькі для першых 100 чалавек.

Згуляць у футбол з экс-футбалістам «Мілана»

На дзіцячай зоне «Баржомілэнда» будзе шмат футбола, што не дзіўна: госцем «Тбілісобы» стане экс-футбаліст «Мілана» Каха Каладзэ. У Мінск ён прыедзе ў статусе мэра Тбілісі, але падчас шпацыру па Верхнім горадзе наўрад ці адмовіць сабе ў задавальненні ўдарыць па мячы. Гуляюць тут у міні-футбол, вулічную «панну», бампербол, а таксама вучаць трукам у футбольным фрыстайле.

Зрабіць сэлфі над горадам

На плошчы Свабоды «Баржомі» ўсталюе дзесяціметровую вышку для сэлфі, акурат насупраць галоўнай сцэны. Па чарзе гасцей будуць падымаць на вышыню, каб тыя рабілі фотаздымкі на фоне шматтысячнага натоўпу ці Верхняга горада ў прамянях сонца. На добры кадр будзе ўсяго адна хвіліна.

Паглядзець грузінскія кароткаметражкі

У манастырскім дворыку з 21.00 паказваюць грузінскае кіно. У праграме — тры кароткаметражкі пра каханне, традыцыі і музыку. Пасля паказу можна адправіцца ў суседні Карэтны панадворак і паслухаць вулічных артыстаў «Пешаходкі». Або зазірнуць у Музычны завулак, дзе «ажывуць» карціны грузінскага мастака Ніко Пірасмані і яго самабытнай калегі беларускі Алены Кіш.

Паслухаць Ніно Катамадзэ

Грузінскае шматгалоссе прагучыць у выкананні ансамбля «Грузінскія галасы», а танцы горцаў пакажуць артысты аднаго з самых тытулаваных этна-калектываў «Эрысіёні». З надыходам цемры на сцэну выйдзе легенда сусветнага джаза Ніно Катамадзэ. Менавіта пад яе чароўныя кампазіцыі прапануем завяршыць вечар у Верхнім горадзе. Канцэрт Ніно Катамадзэ & Insight пачнецца а 22.00.

Арганізатарамі фестывалю «Тбілісоба» выступаюць Мінгарвыканкам, Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь, мэрыя Тбілісі, грузінскае грамадства «Мамулі» і ГМ «Баржомі».

Дзе: Верхні горад (пл. Свабоды, вул. Зыбіцкая і наваколлі)

Калі: 1 верасня (субота)

А якой гадзіне: з 12.00 да 02.00

Поўная праграма

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА 12:00 — 24:00

13:30 — 15:00 Выступы грузінскіх і беларускіх артыстаў

15:00 — 15:30 Афіцыйнае адкрыццё фестывалю

15:30 — 17:00 Салісты аркестра «Тбілісі Біг-Бэнд» (Мая Бараташвілі, Георгій Сухіташвілі, Нестан Джыбладзэ, Марыям Эбралідзэ, Тэімураз Саджаіа), ансамблі «Эрысіёні» і «Грузінскія галасы» (Грузія)

17:00 — 20:30 Перапынак

20:30 — 22:00 Аркестр «Тбілісі Біг-Бэнд», ансамблі «Грузінскія галасы» і «Эрысіёні» (Грузія)

22:00 — 23:30 Ніно Катамадзэ & Insight (Грузія)

ТУРБАЗАР. ПАДАРОЖЖА Ў ГРУЗІЮ 13:00 — 20:00

13:00 — 20:00 Віртуальны шпацыр па Грузіі з ORBI GROUP

13:00 — 20:00 Маркет падарожжаў. Браніруем незвычайныя туры і ляцім з «Белавія»

13:00 — 13:30 Гастрагід BORJOMI: у пошуках правільнага хачапуры

Госці ток-шоу: фудхантар Koko.by, брэнд-шэф рэстарана «Тыфліс» Кэці Сырадзэ, заснавальніца брэнда Krasa Ганна Кулакова, тураператар «Ростынг»

13:30 — 14:00 Сакрэтныя месцы Грузіі ад мясцовых

Госці ток-шоў: прадстаўнік супольнасці «Мамулі» Наталля Азашвілі, заснавальнік Gruzin.by Юка Куст, тураператары Time Voyage і AnitaBy

14:00 — 14:30 Грузія — радзіма віна

Госці ток-шоу: брэнд-амбасадор TAMADA Кетэван Кенкішвілі, спявак і сузаснавальнік турагенцтва Saperavi.by Габрыэль Купатадзэ, тураператар «Альфа-Тур»

14:30 — 16:30 Вінныя майстар-класы TAMADA

14:30 — 15:00 Ад гор да мора: актыўныя забавы ў Грузіі

Госці ток-шоў: заснавальнік «Мазгабойні» Аляксандр Ханін, PR-дырэктар PRCI Дар'я Кірыленка, блогеры Максім Пушкін і Антон Матолька

15:00 — 17:00 Кастынг: разыгрываецца тур у Грузію. Удзельнічаюць першыя 100 чалавек

17:30 — 19:00 Вінныя майстар-класы TAMADA

ФУДКОРТ 12:00 — 24:00

20 выязных кавярняў і рэстаранаў на фудкорце

Традыцыйныя і сучасныя грузінскія стравы ва ўстановах Верхняга горада

Водны бар BORJOMI

Вінныя бары ад TAMADA і TELIANI VALLEY

НАЧНЫ ГАСТРАДВОРЫК BORJOMI 12:00 — 02:00

12:00 — 02:00 Ад хачапуры з Аджарыі да віна з Кахеціі. Спрабуем кухню ўсіх 12 рэгіёнаў Грузіі

23:30 — 02:00 Lounge-сэт ад DJ Helga

ГРУЗІНСКІ МАРКЕТ 12:00 — 24:00

Чурчхела, шкарпэткі з вышытымі хінкалі і сувеніры ад грузінскіх майстроў

КУТОК ТРАДЫЦЫЙ. МАМУЛІ 14:00 — 20:00

Стары Тбілісі: інтэрактыўная фотазона

Школа каліграфіі: пішам імя па-грузінску

Фотавыстава «Віды Грузіі»

Грузінскі спорт: залатыя моманты ў фотаздымках

Музычная тэраса: традыцыйныя мелодыі і танцы

Бодзі-арт: малюем грузінскія ўзоры на твары і руках

ЖЫВЫЯ КАРЦІНЫ 21:00 — 24:00

Віртуальны тур па творчасці Ніко Пірасмані і Алены Кіш ад Беларускага народнага банка

БАРЖОМІЛЭНД. ПАРК АКТЫЎНЫХ ЗАБАЎ 14:00 — 20:00

Канатная дарога «Чыатура». Маршрут праз Свіслач ад Colt.by

Скаладром «Вяршыня Казбека». Страхуе Colt.by

Міні-сёрфінг на ўзбярэжжы Батумі. Ловім хвалю з праектам Allride

Скачкі на батуце ў гарах Каўказа. Бярэм вышыню з Colt.by

Петанк у дварах Старога Тбілісі. Гуляем па правілах Беларускай федэрацыі петанку і бочэ

СКЕЙТ-ПАРК. МІНСК-ТБІЛІСІ 14:00 — 20:00

Трукі на скейтбордах, ролікавых каньках і BMX. Падарункі ад бордшопа «Армада» і BORJOMI лепшым райдэрам

«Танцы» на лонгбордах ад Podwall.by

Трэніроўка на баланс-бордах B2boards

Школа графіці Montana Cans Belarus

ДЭНС-СЦЭНА BORJOMI 12:00 — 20:00

00:00 — 14:00 Майстар-класы па брэйку, хаусу і хіп-хопу ад Boogie Town Minsk

14:00 — 20:00 Танцавальныя батлы на прызы брэнда вулічнага адзення Outcast

15:30 — 16:00 Баттл брэйкераў і грузінскіх танцораў

ДЗІЦЯЧАЯ ЗОНА 14:00 — 20:00

Міні-футбол. Трэніроўкі ад Акадэміі футбола «Дынама-Мінск»

Турнір па вулічным футболе «панна» ад Школы футбольнага фрыстайла Legacy

Бампербол: бітвы ў шарах праводзіць «Свет атракцыёнаў»

Актыўныя гульні: джанга, твістар і іншыя

СЭЛФІ-ВЫШКА BORJOMI 12:00 — 21:00

Партнёрскі матэрыял

1
metsavend / Адказаць
30.08.2018 / 19:02
Послушать несравненную Нино Катамадзе!  По хорошему завидую жителям Минска: они могут насладиться прекрасным  вокалом этой замечательной певицы вживую! И это здорово! 
1
Зьвяга / Адказаць
30.08.2018 / 21:22
Грузінскае ТАВАРЫСТВА - "грамадзтва" тут ні пры чым.
3
Нетлуке / Адказаць
31.08.2018 / 00:16
Не ну это хорошо но вот только что то я не понимаю почему в этой стране нету так часто нацыянальных праздников а все только как то другие этносы как то не понятно
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру