30.08.2018 / 19:17

У Новай Зеландыі хочуць пазбавіцца свойскіх катоў. За што? 54

Невялікая вёска на паўднёвым узбярэжжы Новай Зеландыі плануе пайсці на радыкальныя меры па абароне дзікай прыроды — забараніць усіх свойскіх катоў.

Фота: pxhere.

Згодна з ініцыятывай, прапанаванай рэгіянальнай радай, усе гаспадары катоў у Амаўі будуць абавязаны кастрыраваць сваіх гадаванцаў, забяспечыць іх мікрачыпамі і зарэгістраваць па месцы жыхарства.

Пасля смерці жывёлы завесці новага ката будзе ўжо нельга.

Мера ўводзіцца ў якасці эксперымента: у выпадку поспеху яе плануецца распаўсюдзіць і на іншыя рэгіёны.

Прыхільнікі гэтага экстрэмальнага кроку кажуць, што кошкі нясуць адказнасць за гібель вялікай колькасці птушак і млекакормячых штогод — і, па іх словах, вінаватыя ў гэтым выключна людзі.

Доктар Пітэр Мара, які ўзначальвае Смітсанаўскі цэнтр пералётных птушак, напісаў мноства артыкулаў і кніг па гэтым пытанні.

Ён кажа, што не лічыць сябе ненавіснікам катоў і нічога не мае супраць утрымання гэтых жывёл у кватэры.

«Каты — цудоўныя гадаванцы, цалкам неймаверныя жывёлы! Але ім нельга дазваляць разгульваць, дзе ім заманецца, — гэта ж самае відавочнае рашэнне», — патлумачыў ён сваю пазіцыю ў інтэрв'ю Бі-бі-сі.

«Мы ж ніколі не дазваляем нічога падобнага сабакам. Прыйшоў час пачаць абыходзіцца і з катамі гэтак сама, як мы абыходзімся з сабакамі», — аргументуе навуковец.

Чыноўнікі ў Амаўі заяўляюць, што гэтая мера апраўданая, паколькі камеры відэаназірання зафіксавалі, як кошкі палююць на птушак, насякомых і паўзуноў у ваколіцах вёскі.

Актыўны прыхільнік забароны катоў, старшыня дабрачыннага фонду абароны дзікай прыроды Амаўі Джон Колінз сцвярджае, што гэтая мера неабходная для зберажэння асабліва каштоўных прыродных рэсурсаў.

«Мы не ненавіснікі катоў, але мы хочам, каб наша прырода і далей мела шмат дзікіх формаў жыцця», — сказаў ён мясцовай прэсе.

49
metsavend / Адказаць
30.08.2018 / 19:29
Надеюсь, что сумасшествие жителей этой деревни не распространится за её пределы. Предвижу, как продавцы мышеловок злорадно потирают руки в предвкушении неожиданной прибыли.  
41
Dub / Адказаць
30.08.2018 / 19:34
Idyjotyzmus !
49
Нетлуке / Адказаць
30.08.2018 / 19:35
Не учёные а бездари как и аграном к слову природа сама умеет себя регулировать это только от вмешательства людей проблемы по всей планете миротворцы... А Котэ рулит)
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру