30.08.2018 / 19:52

На Камароўцы паставілі аўтаматы, якія за 2 рублі нальюць літр мыйнага сродку ў вашу тару ФОТА 18

На Камароўцы з'явіліся новыя аўтаматы, якія наліваюць сродак для мыцця посуду і гель для мыцця ў слоік ці бутэльку, якую пакупнік прынёс з сабой. «Узяў сваю тару з хаты, падышоў, два рублі кінуў — і атрымаў літр гелю для мыцця», — распавядаюць пакупнікі. Пакуль што аўтаматы працуюць у тэставым рэжыме.

Аўтаматы зусім нядаўна з'явіліся на рынку. Ідэя ў тым, каб не плаціць кожны раз за бутэльку, а наліваць гель для мыцця і сродак для мыцця посуду ў адну і тую ж тару.

— Пластыкавая бутэлька з этыкеткай і накрыўкай каштуе 1,8 рубля. То бок, гэтую суму мы кожны раз плацім вытворцу за тое, што потым выкінем. Але бутэлька вечная, ёй можна карыстацца вельмі доўга. Цяпер на Камароўку можна прыйсці са сваёй бутэлькай і наліць у яе літр патрэбнага сродку ўсяго за 2 рублі, — распавядае ўладальнік аўтаматаў. — Гэта як у СССР смятану, згушчонку прадавалі на разліў.

Аўтаматы добрыя не толькі для кашалька, але і для экалогіі. Бо пластык раскладаецца стагоддзямі. Чым менш яго будзе, тым лепш.

Пакуль што такія аўтаматы ёсць толькі на Камароўцы. Але калі мінчукам спадабаецца ідэя, гэта будзе цэлая сетка. Наліць гель ці сродак для мыцця посуду можна будзе ўва ўсіх спальных раёнах горада.

Пакуль што аўтаматы працуюць у тэставым рэжыме. Ёсць некаторыя тэхнічныя складанасці. Але іх гаспадар кажа, што на працягу тыдня-двух усё запрацуе.

3
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
30.08.2018 / 19:56
Не банка, а слоік або слой (вялікі). Хіба гугл-перакладчык не знае гэтага слова? Дзіва нейкае. 
0
Янка / Адказаць
30.08.2018 / 20:04
У Кракаве гэтак сама прадаецца кароўскае свежае малако.
2
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
30.08.2018 / 20:06
Вечка ў пластыкавай бутэлькі? Добра, але такога не бывае. Века (маленькае — вечка) — гэта накрыўка, якая прымацоўваецца да ёмістасці. Накрыўка ж, у сваю чаргу, нічым не прымацавана, то-бок яе льга проста зняць і выкінуць. Накрыўка бутэлькі. Накрыўка люка. Века куфра. Века чамадана. Века труны і накрыўка труны (дамавіны розныя бываюць). 
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру