30.08.2018 / 21:59

Apple назвала дату прэзентацыі новага iPhone

Новая мадэль iPhone будзе прэзентаваная Apple 12 верасня, гаворыцца ў анонсе на сайце кампаніі.

У канцы жніўня Bloomberg паведаміў, што ў верасні Apple прадставіць тры новыя мадэлі iPhone. Паводле крыніц выдання, іх дызайн будзе нагадваць iPhone X. Новыя мадэлі будуць мець новыя функцыі і будуць адрознівацца памерамі і коштамі.

У прыватнасці, адна з новых прылад будзе мець самы вялікі сярод усіх смартфонаў Apple памер экрана: яго дыяганаль з арганічных святлодыёдаў (OLED) складзе 6,5 цалі. У іншага экран будзе меншым — 5,8 цалі. Трэці смартфон атрымае больш танны 6,1-цалевы ВК-экран.

Канчаткова перайсці на OLED-дысплеі Apple збіраецца ў 2019 годзе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру