30.08.2018 / 22:20

Першы віцэ-прэм'ер: У краіне распрацуюць новую праграму па падтрымцы прадпрымальніцтва 14

У Беларусі плануецца стварыць новую дзяржпраграму па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на працоўнай сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-супольнасці, паведамляе БелТА.

Праграму плануецца распрацаваць з удзелам не толькі профільнага міністэрства, але і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці. Першы намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што гэта досыць амбіцыйная задача, у тым ліку адносна тэрмінаў.

Першы этап — да канца гэтага года падрыхтаваць праект адпаведнага нарматыўна-прававога акта.

Аляксандр Турчын таксама адзначыў, што рэалізацыя задачы па стварэнні новых працоўных месцаў ляжыць у асноўным на плячах малога і сярэдняга бізнэсу.

1
гражданин БССР / Адказаць
30.08.2018 / 22:30
Клоуны капиталистические: Турчин, Карягин, Ладутько и иже с ними.
0
Зiма / Адказаць
30.08.2018 / 22:50
Цi немагчыма распрацаваць якую небудзь праграму па падтрымцы працуючых галадранцау? А ужо тады турбавацца аб прадпрымальнiках.
0
Іван / Адказаць
30.08.2018 / 23:30
Ого! В колхозные головы пришла идея! Разработать! В 2018 году! Умницы. Прогресс налицо. Ещё только планируют то, что должно было быть сделано ещё в 91-92 годах. Не прошло и 30 лет. За это время заброшенные деревни превратились в Сингапур и Южную Корею. А супер индустриализированная Беларусь превратилась в деревню. Чудеса колхозного менеджмента.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру